Белоруссия культура дети конкурсы Белоруссия

Астраўчанка Паліна Мамонава трапіла ў лік лепшых на “Пакаленні творчасці”

Яшчэ адна зорачка зазіхацела на творчым небасхіле талентаў Астравеччыны: шасцігадовая спявачка Паліна Мамонава, якая займаецца ў выкладчыка вакальнай студыі “Вясёлыя ноткі” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці Веры Сходкінай, атрымала Дыплом лаўрэата ІІІ ступені на міжнародным фестывалі-конкурсе “Пакаленне творчасці” (Екацярынбург).

Конкурс праводзіўся ў звыклым з-за каронавіруса фармаце: удзельнікі дасылалі відэа выступлення на ўказаную электронную пошту і чакалі адказу з вердыктам журы, расказвае  ostrovets.by.

DMCA