общество Беларусь

Біскуп Пінскі: Жадаю, каб гэты незвычайны час мы перажывалі як дар Божага Провіду ў будаванні лепшай будучыні

Антонія Дзям'янкі апублікаваў catholic.by:- Дарагія браты і сёстры ў Хрысце!З нагоды святаў Божага Нараджэння і Новага года жадаю, каб гэты незвычайны для ўсіх нас час мы перажывалі як дар Божага Провіду ў будаванні лепшай будучыні.Няхай асаблівасць перажывання сёлетніх святаў і тыя жыццёвыя выклікі, якія стаяць перад намі, дапамогуць кожнаму з нас адкрыць для сябе нешта новае і добрае.Нараджэнне Хрыста напоўніла свет зусім іншым глыбінным сэнсам.

Няхай таксама і нам перажыванне таямніцы калядных святаў дапаможа адкрыць новыя перспектывы ў адносінах з Богам і бліжнім.Няхай Бог, які стаўся Чалавекам, учыніць усіх людзей яшчэ больш чалавечнымі, каб усе памяталі, што мы створаныя па Яго вобразу і падабенству.

DMCA