Беларусь

Відэафакт: Упершыню ў гісторыі Патрыяршы Экзарх БПЦ выступіў па-беларуску

«Радыё Рацыя».Гэта першы такі выпадак у гісторыі адроджанай Беларусі. Дагэтуль – Экзархі не размаўлялі па-беларуску.Пасля ранішняй літургіі ў Свята-Пакроўскім праваслаўным Саборы Гародні, уладыка Веніямін, Экзарх Беларускай Праваслаўнай Царквы выслухаў прадстаўнікоў абласных арганізацыяў Таварыства беларускай мовы і Саюза беларускіх пісьменнікаў.Адказ яго быў па-беларуску: «Хачу, калі ўладыка мяне падтрымае, каб Гарадзенская епархія была лепшай епархіяй Рускай Праваслаўнай Царквы.

Памалілся трохі, пагаварылі, цяпер мы абмяркуем з уладыкам нейкія яшчэ пытанні духавенства і ўсё. Толькі разам у міры».Уладыка выказаў надзею на падтрымку архіепіскапа Арцемія, што Гарадзенская епархія стане ўзорнай для ўсёй Царквы.

DMCA