Беларусь

Ганна Севярынец напісала верш пра беларускую Канстытуцыю

Ганна Севярынец апублікавала ў сваім Фэйсбуку верш пра цяперашнія падзеі ў Беларусі.Можа, і ёсьць канстытуцыі, што пішуцца не на вуліцах.Над іхнымі фармулёўкамі плыве кабінэтны пах.А нашая канстытуцыя ў дварах і на лесьвіцах туліцца,На дахах, на вежах, на комінах, на стэлах і на мастах.Над нашае канстытуцыяй сухі і гарачы вецер:«Не забі», «не хлусі», «не лжэсьведчы», «блізкага – палюбі».У ёй сьвішча і б’е наводмаш туга гефсіманскага вецьця:На што ты пакінуў, ойча?

На што ты мяне пакі…Няшмат на крыжовым дрэве месца для канстытуцый.Тут пішацца хутка і ёміста, у напрузе дрыжыць рука:«Ня бойся», «ня плач», «не выпрошвай», «не спрабуй азірнуцца»,«Ня кідай адных таварышаў», «цісьні ў машыне гудка».Можа, у вас – на паперы.

DMCA