Белоруссия культура Беларусь Белоруссия

Усеагульная рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове пройдзе 21 лютага

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы. Усе жадаючыя могуць далучыцца 21 лютага з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute) і на платформе ZOOM.

Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё. Для ўдзелу ў мерапрыемстве патрэбна прайсці рэгістрацыю 20 лютага па спасылцы:https://forms.gle/j7MgWZ9ewK5n5D4S8

DMCA