роды

«За беларускую мову амапаўцы зламалі два рабры»

Сяргей Чаравака распавёў «Радыё Свабода» сваю гісторыю пра катаваньні:«Я выйшаў з ізалятара ў Жодзіне, дзе заканчваў адбываць 10 дзён адміністрацыйнага арышту за ўдзел у «ланцугу салідарнасьці», які стаў ва Ўруччы 2 кастрычніка.Першыя 5 дзён арышту адбыў на Акрэсьціна, прычым сядзеў як у ізалятары часовага ўтрыманьня, гэтак і ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

А потым яшчэ 5 дзён — у ізалятары Жодзінскай турмы.Магу параўнаць. Але агульнае ўражаньне — паўсюль стала горш, чым раней. Турэмнікі яўна атрымалі загад давесьці ўмовы адседжваньня да катаваньняў, каб людзі панічна баяліся зноў трапіць за краты.Амапаўцы пры перавозцы затрыманых у аддзелы міліцыі і супрацоўнікі ізалятараў зноў пачалі жорстка біць пратэстоўцаў, і гэта таксама ня.

DMCA