У Віцебскай вобласці значна вырасла колькасць мядзведзяў у лясах
Іх ужо 1 000.У Віцебскай вобласці з 2021 года прыкметна вырасла колькасць мядзведзяў у лясах. Больш падрабязна пра гэта ў Віцебскім дзяржаўным лесагаспадарчым вытворчым аб'яднанні расказалі sb.by.Цяпер на Віцебшчыне колькасць чырвонакніжных мядзведзяў — блізу 1000 асобін, і працягвае актыўна расці.
Калі блізу пяці гадоў таму мядзведзі жылі толькі ва ўсходняй і паўночнай частках вобласці, то зараз ёсць у кожным раёне.- Няма ніводнага раёна, дзе б не сустракаўся мядзведзь у Віцебскай вобласці, - заўважыў Дзмітрый Дзіковіч, вядучы інжынер у паляўнічай гаспадарцы Віцебскага ДВЛГА.Спецыялісты называюць тры прычыны рэзка росту папуляцыі мядзведзяў у Беларусі.
charter97.org