закон Беларусь

У Віцебску жанчыну-інваліда першай групы асудзілі за цытаваньне Бібліі

Валянціна Крыштопенка сфатаграфавалася з цытатай зь Бібліі «Калі ўладарыць бязбожнік — народ стогне». За гэта яе пакараў суд Віцебскага раёну.Валянціна Крыштопенка сфатаграфавалася зь біблійнай цытатай на плякаце ў розных месцах пасёлку Кастрычніцкі Віцебскага раёну.

Міліцыянты пабачылі фатаздымкі ў тэлеграме і завялі супраць жанчыны справу паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП. 11 лютага справу Крыштопенкі разглядаў судзьдзя Міхаіл Зубеня, піша «Віцебская Вясна».Паводле міліцэйскага пратаколу, 24 сьнежня 2020 году жанчына «ўзяла ўдзел у несанкцыянаваным пікетаваньні».

DMCA