Беларусь

У Віцебску стварылі новы мемарыял па Раману Бандарэнку

«Радыё Рацыя».Ад гэтага месца сёння распачалося і шэсце ў памяць пра Рамана Бандарэнку, забітага ў Менску. Шэсце ахапіла прастору ад ратушы да плошчы Леніна: калона прайшла там некалькі разоў, але праз паўтары гадзіны міліцыянты зладзілі кардон, і людзі былі вымушаны разысціся.Каля дзясятка чалавек трапілі ў пастарунак, у тым ліку журналісты – фатографы Алесь Пілецкі і Ігар Мацьвееў.

Абодвух адпусцілі праз некалькі гадзінаў, але некалькі чалавек застаюцца за кратамі.Міліцыя патрулюе цэнтр горада, патрулі спыняюць мінакоў, якія ідуць па вуліцы з кветкамі, і патрабуюць тлумачэнняў.

DMCA