Белоруссия культура самит пляж Белоруссия

Таленавіты беларускі паэт Міхась Болсун адзначае 80-годдзе

23 лютага таленавіты беларускі паэт, перакладчык, настаўнік творчай моладзі, ганаровы член Саюза пісьменнікаў, член Савета Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхаіл Міхайлавіч Болсун адзначае 80-годдзе. Няпросты лёс выпаў сыну франтавіка, ураджэнцу вёскі Балсуны на Чачэршчыне Міхасю Болсуну, як і ўсім дзецям вайны.

Але вырас ён сумленным чалавекам са шчырай душою, выхаванай на чалавечай дабрыні ды выдатных узорах прыгожага пісьменства. Ён вельмі цягнуўся да мастацкай творчасці.

DMCA