Белоруссия Беларусь Белоруссия

«Страціўшы высокае становішча, ён захаваў сумленне, павагу і месца ў гісторыі»

Аляксандр Пашкевіч на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» выказаўся пра гістарычную ролю былога гродзенскага архіепіскапа Арцемія, вестка пра смерць якога прыйшла сёння.Уладыка Арцемій у 2020 годзе на практыцы паспрабаваў увасобіць ідэальны вобраз той Царквы, якой яна, на думку, я мяркую, вельмі многіх, павінна быць.Найбольш каштоўным і ўражальным гэта было ў тым ліку і таму, што акурат ад іерархаў той Царквы, да якой належаў ён, такога мала хто чакаў — згодніцкая пазіцыя іншых епіскапаў выглядала куды больш прадказальнай, чаканай і нават у пэўным сэнсе натуральнай.Калегі Арцемія зрабілі тады і робяць усё ад іх залежнае цяпер, каб давесці, што ўвасоблены ім вобраз Царквы — памылковы і шкодны, што насамрэч яна зусім не такая.

І старанні іх небеспаспяховыя, трэба сказаць. Але архіепіскапа Арцемія гэта ўжо не тычыцца.Ён у пераломны час зрабіў свой свядомы асабісты выбар і, самае галоўнае, — ад яго не адступіўся ды годна датрымаў да канца.

DMCA