образование Школа новости гродно

Шануем мову разам. У гродзенскай школе адзначылі Дзень роднай мовы і напісалі дыктоўку

21 лютага ў Беларусі святкавалі Дзень роднай мовы. З нагоды гэтага свята ў школе №26 Гродзенскі гарадскі камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” ініцыіраваў акцыю па напісанню асаблівай дыктоўкі.

Магчымасць далучыцца да роднага слова праз агульнанацыянальную дыктоўку атрымалі настаўнікі, вучні, бацькі і госці. Прысутныя былі аб’яднаныя адзінай мэтай – разам з мовай адчуць пачуццё годнасці і духоўнай згуртаванасці, што вельмі важна ў Год народнага адзінства.

DMCA