культура новости гродно

“Мова – тое, што нас яднае”. У Гродзенскім аблвыканкаме напісалі беларускамоўную дыктоўку

Мерапрыемства стала ўжо традыцыйным для Гродзеншчыны. Кожны год яго ўдзельнікі з задавальненнем бяруць чысты ліст паперы і ручку, каб звярнуцца да мілагучнага беларускага слова.

Многія прызналіся, што напачатку крыху хваляваліся, але, нягледзячы на гэта, атрымалі добры настрой і шмат пазітыўных эмоцый. – Беларуская мова – родная мова маёй бабулі і матулі, тое, што заўсёды застанецца ў сэрцы, – падзяліўся намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Пранюк. – Хачу сказаць усім нам, што мова – адзіная частка нашай культуры, якая аб’ядноўвае ўсіх жыхароў краіны.

DMCA