Белоруссия Беларусь Белоруссия

Полк Каліноўскага паведаміў пра раненьні сваіх ваяроў

«Радыё Свабода».На мінулым тыдні батальёны «Волат» і «Літвін» беларускага палка імя Кастуся Каліноўскага «працавалі разам на адным з найгарачэйшых кірункаў фронту», паведаміла на брыфінгу 8 траўня афіцыйная прадстаўніца палка Крысьціна «Чабор» Станкевіч.«На жаль, у абодвух батальёнах ёсьць параненыя.

Цяпер іх жыцьцю нічога не пагражае», — адзначыла яна.Паводле слоў Станкевіч, палкавое падразьдзяленьне БПЛА імя Мікіты Крыўцова «займалася маніторынгам перасоўваньня ворага і карэктавала агонь па выяўленых цэлях на адной з найгарачэйшых ліній сутыкненьня».«Таксама эфэктыўна адпрацавалі пілёты на новых „крылах“ (дронах), якія заляталі непасрэдна ў тыл акупанта, — сказала „Чабор“. — У выніку працы ўжо выяўленыя дзясяткі месцаў захоўваньня цяжкой артылерыі, склады і агнявыя пазыцыі ворага.

DMCA