Беларус з Латвіі распавёў пра арт-супраціў, 3% землякоў і місію дыяспары
Інга Штэмайнэ і беларускі дызайнер Дзяніс Давыдаў, які быў вымушаны эміграваць з сям'ёй у Латвію.Гэтая экспазіцыя — толькі адзін з мноства праектаў, якія ладзіць аб'яднанне беларусаў Латвіі Supolka, каб расказваць пра падзеі ў Беларусі, падтрымліваць і працягваць барацьбу за дэмакратычныя змены ў краіне.Пра тое, чым жывуць сёння актывісты дыяспары, як на мове мастацтва рампавядаюць, што народ супраць рэжыму, а пратэст не здушаны, і аб чым мараць, Дзяніс распавёў у інтэрв'ю «Салідарнасці».— Сама па сабе суполка дастаткова невялікая, па апошніх звестках, нас 1700 чалавек, і гэта тыя, хто прыехаў пасля 2020 года, так бы мовіць, новая беларуская дыяспара, — гаворыць Дзяніс. — Але наогул колькасць беларусаў у Латвіі досыць вялікая.
Як сведчыць афіцыйная статыстыка, беларусы складаюць прыкладна 3% насельніцтва краіны (лічба, што для нас гучыць забаўна), хоць, канешне, беларускай мовай карыстаюцца нямногія.Самай першай задачай Supolki тады, у 2020-м, было аказанне дапамогі тым, хто пацярпеў ад гвалту з боку сілавікоў і вымушаны быў бегчы з краіны.
charter97.org