СМИ политика самит выборы-2020

Павел Якубовіч: Лукашэнку трэба прызнаць, што людзі на вуліцах гэта не бандэраўцы, наркаманы і міфічныя рэцыдывісты

Былы галоўны рэдактар «Советской Белоруссіі» пракаментаваў сітуацыю ў краіне «Нашай Ніве».— Вы назіраеце за тым, што адбываецца?— У майго пенсійнага перыяду жыцця ёсць пазітыўныя бакі: гляджу без гневу і зацікаўленасці, не прымаю ўдзелу, толькі назіраю за працэсамі, у якія ўжо ўцягнута добрая частка Беларусі.— Як вам мітынг за Лукашэнку ў Мінску?— Я ўважліва на яго глядзеў.

Назіраў сталага Лукашэнку, які нагадаў мне самога сябе ў 93-м: на трыбуне, пранікнёна і з запалам, самастойна, без гэтых тупаватых тэкстаў спічрайтараў.У чымсьці ён быў пераканаўчы, а ў чымсьці… складаныя ўражанні.

DMCA