Белоруссия Беларусь Белоруссия

Палова беларусаў, якія ратаваліся ад рэпрэсіяў у Польшчы, не зьбіраецца вяртацца

«Радыё Свабода».Польскі Цэнтар дыялёгу імя Юльюша Мерашэўскага падрыхтаваў справаздачу з дасьледаваньня грамадзкай думкі на тэму «Беларуская эміграцыя ў Польшчы — меркаваньні, стаўленьне, дылемы».Апыталі 1299 грамадзян Беларусі, якія зараз жывуць на тэрыторыі Польшчы, 54% зь іх былыя жыхары Менску.

Маладыя людзі ад 25 да 44 гадоў складаюць 75% апытаных.Амаль палова апытаных жыве ў Варшаве і на Памор’і. Пасьля 2020 году ў Польшчу прыехалі 87% рэспандэнтаў.«Гэтая справаздача дае ўяўленьне пра сёньняшні стан грамадзкай сьвядомасьці ў польска-беларускай праблематыцы, зафіксаваны ў драматычны час для Беларусі і цяжкі для Польшчы.

DMCA