Белоруссия закон Беларусь Белоруссия

Няма там «нармальных»: Навумчык заклікаў да татальнай люстрацыі лукашыстаў

Сяргей Навумчык напісаў пра тое, чаму ў Беларусі павінна быць татальная люстрацыя.— Калі чытаеш, зь якім цынічным спакоем на працэсе супраць Аўтуховіча, Гундара, Маёравай і іншых паводзіць сябе судзьдзя («судзьдзя ўважліва выслухаў верш Гундара і захадаў выдаліць яго з залы», «судзьдзя выслухаў заяву пра невыносныя ўмовы ў сьледчым ізалятары і заявіў, што гэта не адносіцца да яго кампэтэнцыі») — разумееш адну рэч, — пiша Сяргей Навумчык. — Пасьля перамогі над рэжымам Лукашэнкі (калі-небудзь яна адбудзецца) гэтыя судзьдзі заявяць, што дзейнічалі строга па закону, па інструкцыях — і, я ў гэтым перакананы, пазьбегнуць адказнасьці.Іншыя судзьдзі, іх калегі, пазбавяць іх гэтай адказнасьці.

Адбывацца гэта будзе на фоне істэрыі «Ня трэба помсты!», «Ня трэба паляваньня на вядзьмарак!» — як ужо было ў жніўні 1991, калі Пазьняка зацкавалі за тое, што сказаў пра люстрацыю.Люстрацыі пасьля 1991 не адбылося.

DMCA