Белоруссия Мінск самит школы Беларусь Белоруссия Мінск

«Іншага сцяга ў нас няма»

Генадзя Бураўкіна. Гэта лішняя нагода прыгадаць адну гісторыю з жыцця Генадзя Мікалаевіча, калі ён, будучы Надзвычайным і Паўнамоцным паслом, прадстаўляў Беларусь у ААН у Нью-Ёрку, піша «Новы час».Дыпламатычная камандзіроўка за акіян была, па сутнасці, ссылкай для Бураўкіна, які, аказаўшыся ў 1990 годзе ў далечыні ад Радзімы, пісаў і пісаў рапарты аб адстаўцы.

Але ўсё было марна — афіцыйны Мінск не прымаў адстаўку. Зрэшты, па словах жонкі паэта Юліі Якаўлеўны, былі ў тым іх заморскім жыцці і радасныя дні — гэта калі Беларусь стала незалежнай, і калі ў верасні 1991 года яе дзяржаўнымі сімваламі былі названыя бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».— Як жа мы ўзрадаваліся тады! — прыгадвае Юлія Якаўлеўна.

DMCA