«Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!»
«Салідарнасць» прапануе вашай увазе цыкл публікацый пра нацыянальныя сімвалы Беларусі. Пачнем з герба «Пагоня».Першыя ўзгадкіПершыя выявы узброенага вершніка з’явіліся на тэрыторыі Заходняй Еўропы ў 11 стагоддзі.
Як правіла, гэта былі княжацкія пячаткі. Па адной з версій, упершыню «Пагоня» згадваецца ў летапісах у якасці афіцыйнага сімвала каля 1270 года — гаворка пра княжацкі і гарадскі герб Наваградка.«А Витен нача княжити над Литвою, измысли себе герб и всему князству Литовскому печать: рыцар збройный на коне з мечем, еже ныне наричут Погоня», — лічыцца, што гэта першая пісьмовая згадка назвы старажытнага герба, знойдзеная ў Густынскім летапісе, датаваная 1278 годам.Праўда, навукоўцы дагэтуль спрачаюцца пра аўтэнтычнасць летапісу, ёсць здагадкі пра магчымыя маніпуляцыі з боку расейскіх даследчыкаў 17-18 стагоддзяў.