Россия Белоруссия политика Беларусь Россия Белоруссия

Эрдаган прапанаваў Пуціну спыніць баявыя дзеянні ў аднабаковым парадку

Раджэп Таіп Эрдаган правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. На парадку дня - вайна ва Украіне, сітуацыя ў Сірыі і пытанні энэргетычнага супрацоўніцтва паміж краінамі.Пра гэта паведамляе турэцкае агенцтва «Анадолу».Ва ўправе па сувязях адміністрацыі турэцкага прэзідэнта паведамілі, што лідары дзвюх краін абмеркавалі пытанні энэргетыкі, стан і перспектывы турэцка-расейскіх стасункаў, а таксама рэгіянальныя працэсы, у тым ліку вайну ва Украіне і Сірыю.Закранаючы тэму вайны ва Украіне, турэцкі лідар нагадаў аб пазітыўных выніках ініцыятыў у прасоўванні дыялогу, што выявілася ў дамоўленасці аб «збожжавым калідоры», маштабным абмене палоннымі і фармаванні зоны бяспекі вакол Запарожскай АЭС.Ён падкрэсліў, што заклікі да міру і дыялогу павінны быць падтрыманыя «аднабаковым спыненнем баявых дзеянняў і справядлівым урэгуляваннем рознагалоссяў».Эрдаган заявіў Пуціну аб нацэленасці на канкрэтныя крокі ў фармаванні дарожнай мапы для стварэння газавага хаба ў Турцыі.

DMCA