Белоруссия общество парад дети и родители Белоруссия

Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі: Няхай святкаванне нараджэння Сына Божага напоўніць нас новым святлом і моцай

Krynica.info апублікавала пастырскае пасланне Арцыбіскупа, Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Юзафa Станеўскага:- Умілаваныя браты і сёстры!

Наш адвэнтавы шлях новага літургічнага года завяршыўся. Перад намі — святы Божага Нараджэння, пасля якіх мы сустрэнем новы каляндарны 2022 год — год, што распачаў свой адлік ад Нараджэння Езуса Хрыста.Праз літургічныя чытанні да свята Нараджэння Пана нас вялі прарок Ісая, святы Ян Хрысціцель, апостал Павел, а каля брамы надыходзячых святаў літургія набліжае нам Марыю, Маці Месіі — Абранніцу Бога, і святога Юзафа, апекуна Пана Езуса і апекуна нашай сёлетняй адвэнтавай вандроўкі.

DMCA