Белоруссия Беларусь Белоруссия

З’явіўся расклад Імшаў на Божае Нараджэнне ў парафіях Мінска

Imsha.by.На рэсурсе па днях і па гадзінах пададзены расклад набажэнстваў ва ўсіх парафіях Мінска, у тым ліку ў грэка-каталіцкіх.Літургічнае святкаванне Божага Нараджэння распачынаецца ўвечары напярэдадні, 24 снежня, цэлебрацыяй святой Імшы «Пастэркі».Самая ранняя Пастэрка ў сталіцы будзе цэлебравацца а 19-й гадзіне ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі (на польскай мове).У 21.45 тут жа распачнецца цэлебрацыя Пастэркі на беларускай мове, якую ўзначаліць арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Юзаф Станеўскі.Будзе весціся трансляцыя гэтай Імшы на Першым канале Беларускага тэлебачання і на тэлеканале «Мір».Самыя познія Пастэркі ў Мінску распачнуцца апоўначы.У дзень урачыстасці, 25 снежня, святыя Імшы ў сталічных святынях будуць.

DMCA