Купалаўскі тэатр аднаўляе паказ спектакляў. 15 чэрвеня — “Паўлінка”

Пасля двух месяцаў перапынку Купалаўскі тэатр аднаўляе сезон. 15 чэрвеня на галоўнай сцэне адбудзецца паказ візітоўкі спектакля “Паўлінка”. Для ўсіх гледачоў тэатр абавязкова будзе прытрымлівацца мераў бяспекі падчас правядзення спектакляў.

Рассадка будзе ажыццяўляцца праз пэўную дыстанцыю ў два месцы, а агульная напаўняльнасць галоўнай залі не будзе перавышаць 100 гледачоў (з 338 месцаў), а ў залі Камернай сцэны — не больш за 40 гледачоў (з 80 месцаў).Напачатку і напрыканцы спектакля будзе праводзіцца абавязковая дэзынфекцыя памяшканняў тэатра.

DMCA