Белоруссия культура юбилей новости регионов Лида Белоруссия

Калі спявае ўся сям'я. Эксклюзіўнае інтэрв'ю з першым ў Беларусі сямейным ансамблем з Лідчыны

Трыццаць пяць гадоў крочыць з песняй па жыцці народны сямейны ансамбль Парфенчыкаў “Мы з вёсачкі-калыскі” з аграгарадка Бердаўка Лідскага раёна, прапагандуючы нацыянальную песенную культуру і беларускае слова, дорачы землякам радасць, выхоўваючы гонар за нашу Бацькаўшчыну.

Ансамбль, у якім спяваюць тры пакаленні сям’і, - першы ўладальнік наймення «народны» сярод сямейных творчых калектываў у Рэспубліцы Беларусь, уладальнік Ганаровай граматы прадстаўніцтва ААН у Беларусі за распаўсюджванне ідэі сямейнай творчасці, ганаровай граматы Міністэрства культуры і друку Рэспублікі Беларусь, неаднаразовы дыпламант і лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх фестываляў сямейнай творчасці, удзельнік І Фестывалю нацыянальных культур у Гродна.

DMCA