На блогера Віктара Бугаёва завялі чарговую справу, хоць ён тры гады не жыве ў Беларусі
Віктар Бугаёў тры гады чакаў палітычнага прытулку ў Швецыі, якая ў выніку яму адмовіла. Стваральніка каналаў «Усё аб Дуброўна» і «Хватит врать» улады пачалі пераследаваць за актыўную грамадскую дзейнасць.
У верасні супраць яго пачалі новую крымінальную справу, перадае «Польская радыё».Баючыся за бяспеку і жыццё Віктар Бугаёў выехаў у Швецыю, дзе папрасіў палітычнага прытулку.
charter97.org