Белоруссия парад Беларусь Белоруссия

Івонка Сурвіла: Янка Запруднік шмат зрабіў, каб у свеце не забываліся пра беларусаў

Янку Запрудніка, які памёр ва ўзросце 95 гадоў, узгадвае старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла.«Вестку пра смерць Янкі Запрудніка ўспрыняла з глыбокім смуткам, бо адышоў у Вечнасць чалавек, якога ведала з юнацтва, — перадае словы Івонкі Сурвіла Свабода. — У тыя гады спадар Янка быў паплечнікам старшыні Рады БНР Міколы Абрамчыка».Старшыня Рады БНР адзначыла, што Запруднік быў не толькі знаны гісторык, прызнаны аўтар публіцыстычных артыкулаў, але і актыўны грамадскі дзеяч.«Цягам сваёй шматгадовай дзейнасці ў Радзе БНР Янка Запруднік вельмі шмат зрабіў для таго, каб у свеце не забываліся пра беларусаў, пра беларускі народ і ягонае права на сваю незалежную дзяржаву, — кажа Івонка Сурвіла. — Я да яго часта звярталася па парады і заўсёды атрымлівала кваліфікаваную дапамогу.

DMCA