Белоруссия Беларусь Белоруссия

Датычна зямельнага падатку і збору на нерухомасць уводзяць паслабленні, але беларусаў яны не закрануць

zerkalo.io.Урад паведамляе, што прапанаваў аблвыканкамам і Менгарвыканкаму "ініцыяваць разгляд так званымі мясцовымі саветамі дэпутатаў неўжыванне павялічаных памераў ставак".

Нагадаем, стаўкі гэтых збораў могуць павялічвацца ці змяншацца пастановамі так званых мясцовых саветаў дэпутатаў."Норма будзе распаўсюджвацца на плацельнікаў, від эканамічнай дзейнасці якіх уключаны ў адпаведны пералік", – паведамляе прэс-служба ўраду і ўдакладняе, што гэтая пастанова была прынятая аператыўна-сітуацыйным штабам пры Саўміне.Ва ўрадзе прагназуюць, што новаўвядзенне "дазволіць знізіць фінансавую нагрузку на рэальны сектар эканомікі і пакінуць у звароце прадпрыемстваў дадатковыя грашовыя сродкі".Удакладнім, што падобныя прапановы ўраду, як правіла, маюць абавязковы характар да выканання..

DMCA