Белоруссия роды Беларусь Белоруссия

Памёр патрыярх беларускай дыяспары ў ЗША Янка Запруднік

Янка Запруднік.Янка Запруднік (сапраўднае імя Сяргей Вільчыцкі) нарадзіўся 9 жніўня 1926 году ў Міры (у той час — Стаўпецкі павет Наваградзкага ваяводзтва Польскай Рэспублікі, цяпер Карэліцкі раён), паведамляе сайт «Радыё Свабода».Быў адным зь першых супрацоўнікаў радыё «Вызваленьне» (пазьней — Радыё Свабода) у Мюнхэне, шмат гадоў узначальваў Нью-Ёрскае бюро.

Аўтар перадач на тэмы актуальнай палітыкі, беларускай гісторыі, літаратуры і культуры.Некаторыя этапы жыцьця і дзейнасьці Янкі Запрудніка1940-я: жыцьцё ў савецкай Беларусі, вучоба, Саюз беларускай моладзі, раптоўны ад’езд у Нямеччыну, беларускія лягеры ўцекачоў у Рэгенсбургу і Міхэльсдорфе, гімназія імя Янкі Купалы, скаўцкі рух, урэшце выезд на шахты ў Вялікую Брытанію.1950-я: пераезд у Бэльгію, на стыпэндыю Лювэнскага каталіцкага ўнівэрсытэту.

DMCA