закон Беларусь

75-гадовы жыхар Наваполацку: Бел-чырвона-белы сцяг - гэта маё жыццё

Анатолія Кулік судзяць за «несанкцыянаванае шэсце» – за шпацыр са сцягам, накінутым на плечы. А таксама «за несанкцыянаваны пікет» – за белыя і чырвоныя фіранкі ў ягонай кватэры.Агулам – за тры пратаколы адразу, бо міліцыя складае іх гуртам, і ў суд ідуць цэлыя пачкі папер, кажа «Радыё Рацыя» Анатоль Кулік:- Не паспяваюць яны за мной, ці што.

Бо я выходжу прайсціся штодня, калі спрыяе надвор’е. Лекары параілі мне гуляць, бо на нагах у мяне пратэзы, і трэба, каб кроў не застойвалася… На плячах у мяне – пелярына, калі казаць дакладна.

DMCA