закон Беларусь

Дэпутат Бундэстага: Патрабую неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх беларускіх палітвязняў

Мануэль Сарацын, "хросны" беларускага палітзняволенага Ігара Лосіка, даслаў калядны падарунак свайму "хрэсніку", а таксама праваабаронцам "Вясны".Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco (Partnership for Human Rights) сёлета распачала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Гэтая кампанія пад назвай #WeStandBYyou заклікае да салідарнасці з усімі людзьмі ў Беларусі, якія імкнуцца да свабодных і сумленных выбараў, дэмакратызацыі краіны, вяршэнства закона і павагі да правоў чалавека.Мануэль Сарацын, прэс-сакратар па ўсходнееўрапейскай палітыцы фракцыі “Альянс 90/Зялёныя” ў нямецкім Бундэстагу, у межах кампаніі, як і многія іншыя парламентарыі еўрапейскіх краін, стаў хросным блогера Ігара Лосіка, які знаходзіцца ў СІЗА.

DMCA