парад самит царь

Ксёндз Вячаслаў Барок: Няхай Госпад, які перамог свет, даруе і нам сваю перамогу і вызваленне

Вячаслаў Барок для krynica.info.Хто б не хацеў удыхнуць водару салодкай перамогі, паддацца гэткай эйфарыі? Хто б не хацеў сам перажыць эмоцыі пераможцы!?Аднак, далёка не кожная перамога, прыносіць радасць і шчасце.У Бібліі чытаем: «І абярнулася перамога таго дня ў плач усяму народу”.

Мова пра перамогу арміі цара Давіда над войскамі Ізраіля. Чаму ж з нагоды перамогі ўзнік смутак? Адказ гучыць далей: “бо народ пачуў у той дзень і казаў, што цар смуткуе па сыне сваім.” (2 Цар 19,2 ) Давід плакаў па трагічна загінуўшым пасля бітвы сыне Авессаломе.Тая перамога, якая пасля вайны вяртае упрагнёны супакой, гарантавана дае чалавеку шчасце, радасць і ўрэшце свабоду, паходзіць ад Госпада.

DMCA