Чаму нельга дараваць сілавікам і прапагандыстам
Максім Грышчанка перастаў біць людзей і сышоў са службы.Амаль 20 гадоў ён актыўна ўдзельнічаў у разгоне мірных акцый, а потым паверыў у Бога і пайшоў пячы хлеб.
Грышчанка ня быў пакараны за ніводнае са сваіх злачынстваў, але ў грамадзкім дыялёгу ёсьць гучны голас, які сьцьвярджае, што сыход у цывільнае жыцьцё — ужо дадатковая прычына, каб паважаць і ўсяляк падтрымліваць былога сілавіка.Такія дыялёгі бесьперапынна вядуцца з 2020 году, калі былым сілавікам нават прапаноўвалі арганізаваць навучаньне, каб яны маглі працаваць у IT.
charter97.org