люди самит Беларусь

Былы участковы: На вуліцах шмат свабодных людзей, і вы не сядзіце ў кватэрах

Аляксандар Кучынскі з Нарачы працаваў участковым інспэктарам міліцыі ў Мядзельскім РАУС. Яго звольнілі 14 сьнежня 2020 году «за разьмяшчэньне інфармацыі, якая дыскрэдытуе дзяржаўныя органы, што пацягнула за сабой прычыненьне шкоды іміджу і аўтарытэту органаў унутраных спраў», перадае «Радыё Свабода».Аляксандар захварэў на каранавірус і выйшаў на працу 10 сьнежня.

Кажа, што і не падазраваў, што супраць яго праводзіцца службовая праверка. На наступны дзень па абедзе начальнік паклікаў у кабінэт, дзе яму сказалі знаёміцца з матэрыяламі праверкі.

DMCA