технологии самит нео

Беларуска з Каліфорніі: Мы яшчэ самі будзем здзіўляцца, на што здольныя

Надзея Нортан – мінчанка, якая ўжо 10 гадоў жыве ў каліфарнійскім горадзе Санта-Круз. А яшчэ яна нефармальны лідар згуртавання беларусаў Сан-Францыска, натхняльніца, арганізатар і непасрэдная ўдзельніца дзясяткаў акцый салідарнасці з Беларуссю.Пра тое, як каліфарнійскія беларусы перайшлі ад культурніцкіх спраў да палітыкі, ці складана «запусціць» санкцыі і што яднае людзей, нягледзячы на часовую і геаграфічную адлегласці, Надзея распавяла ў інтэрв’ю «Салідарнасці».– Яшчэ 9 жніўня, у дзень выбараў, мы бясспрэчна ведалі, што выйдзем у знак салідарнасці, бо ніхто не мог сядзець дома і ўсім было важна знаходзіцца разам.

DMCA