закон нео Дом и интерьер

Беларуска пра выбух у мэтро: Мяне уразіла тое, што ўнізе ляжалі параненыя, а мужчыны ў цывільным выпытвалі нашы дадзеныя

Алена Лебядзінская — тады працаўніца «Менсктрансу», цяпер пэнсіянэрка. Алена расказала «Радыё Свабода» пра тое, які сьлед у яе жыцьці пакінуў выбух у мэтро, ды згадала падзеі, што былі зь ім зьвязаныя.«Усё зьнікла, акрамя інстынкту самазахаваньня»У той дзень яна вярталася з працы, як заўсёды, на мэтро, — згадвае Лебядзінская.

Ехала на «Спартыўную», таму на «Кастрычніцкай» трэба было памяняць лінію. Выйшла зь цягніка і пасьпела ўжо ступіць на эскалятар, як ззаду пачуўся выбух, эскалятар моцна тузанула.

DMCA