Актывiст Аляксандр Сахарук выйшаў на пікет з бел-чырвона-белым сцягам

Аляксандр Сахарук на адмову ўключыць яго ў выбарчую ўчастковую камісію выйшаў на адзіночны пікет з бел-чырвона-белым сцягам.Пікет спачатку праходзіў ля Берасцейскага гарвыканкама.

Кажа «Радыё Рацыя» Аляксандр Сахарук:– У 14.20 да мяне падыйшоў прапаршчык. А я кажу: хай глядзіць вашая адміністрацыя, яна мяне не ўключыла ў выбарчую камісію, значыць «выбары» ўжо будуць сфальсіфікаваныя, галасы будуць скрадзены ў людзей, як галасы скралі ў Цапкалы, у Бабарыкі.Ён мяне папрасіў бліжэй да скрыжавання стаць.

DMCA