Белоруссия Прямая линия новости регионов Власть Белоруссия

Юрый Валяваты: “Калі ёсць магчымасць – дапамагчы”. Намеснік старшыні аблвыканкама правёў прыём грамадзян і прамую тэлефонную лінію ў Дзятлаве

diatlovonews.by. За дзве гадзіны работы Юрыю Мікалаевічу паступілі два асабістыя звароты грамадзян і адзін тэлефонны. Дзятлаўчанку, якая прыйшла на прыём, хвалявала пытанне якасці медыцынскага абслугоўвання.

Жанчына не была ўпэўнена, ці правільнае лячэнне для яе выбралі, ці своечасова яно праводзіцца. Юрый Валяваты даў даручэнне галоўнаму доктару Дзятлаўскай цэнтральнай раённай бальніцы Алегу Анцуху, які таксама прысутнічаў на прыёме, правесці дадатковае абследаванне заяўніцы ў стацыянары, аказаць ёй неабходную медыцынскую дапамогу.

DMCA