Белоруссия самит Беларусь Белоруссия

Як у Гомелі вясну гукалі

Нягледзячы на тое, што ўжо канец сакавіка, вясна не спяшаецца песціць нас цяплом. Але не вельмі прыемнае надвор`е не перашкодзіла гамяльчанам сабрацца і пайсці ў лес, на другі бераг Сожа, каб па народнай традыцыі правесці абрад “Гуканне вясны” – адзін з самых адметных на гомельскім Палессі. Не стамляюся паўтараць, што мерапріемствы, якія арганізоўвае Веткаўскі музей, заўсёды цёплыя, утульныя, атмасферныя і лямпавыя, як зараз гавораць.

І гэтае не стала выключэннем. З песнямі, танцамі і гульнямі супрацоўнікі музея і тыя, хто адгукнуўся на прызыў у сацсетках, зладзілі вогнішча, зрабілі пудзіла Зімы, у адзенне якога склалі непатрэбныя рэчы і ўсё тое дрэннае, што хацелі пакінуць у мінулым, а потым спалілі гэтае “збудаваннне” з надзеяй на лепшую будучыню.

DMCA