«Вясна» прызнала маладзечанцаў Пяскова і Еўсцягнеева палітвязнямі
Паўлу Пяскову і Уладзіславу Еўсцягнееву, якіх судзілі па ч. 2 арт. 363 Крымінальнага кодэкса за супраціў супрацоўнікам АМАПа з ужываннем гвалту падчас патасоўкі з сілавікамі на акцыі 19 чэрвеня, да трох (і тры месяцы) і роўна трох год калоніі адпаведна.Прысуд вынесла Вікторыя Паляшчук.Як заявіў «Нашай Ніве» праваабаронца пазбаўленага рэгістрацыі праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч, яны прызнаюць хлопцаў палітвязнямі.«У Маладзечне праводзілі мірныя сходы, якія з'яўляюцца такімі па стандартах АБСЕ.
Яны не неслі пагрозы жыццю і здароўю грамадзян, або нацыянальнай бяспецы. Пры гэтым, людзі былі атакаваныя міліцыяй, якая спрабавала спыніць сход, у тым ліку дэманстравалася табельная зброя.
charter97.org