Ягор Марціновіч перадаў пасланне з-за кратаў: «Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі»

Ужо 11 дзён нашаніўцы знаходзяцца ў ізалятары на Акрэсціна ў невыносных умовах — без перадач, якія супрацоўнікі не аддаюць, без матрасаў і элементарных сродкаў гігіены.

Учора іх не адпусцілі, а затрымалі адразу ў другі раз, па новым артыкуле, піша Наша Ніва. Сукамернікі, якія выйшлі на свабоду, умовы ў камерах апісваюць, як «канюшню». Ягор Марціновіч перадаў пасланне на волю. «Мы спрабавалі выстаяць падчас цунамі, але ў нас не атрымалася, — кажа Ягор. — На жаль, прастора для дзейнасці незалежных СМІ скарацілася да памеру камеры на Акрэсціна ці Валадарцы.

DMCA