Белоруссия магия курс Беларусь Белоруссия

Студэнты-гісторыкі ГрДУ імя Янкі Купалы падчас летняй практыкі вядуць археалагічныя раскопкі

grsu.by. Улетку пасля заканчэння 1 курса юнакі і дзяўчаты, будучыя гісторыкі, адпраўляюцца ў экспедыцыі, дзе знаёмяцца з асноўнымі прынцыпамі працы ў палявых умовах, набываюць практычныя навыкі прымянення метадаў археалагічных даследаванняў, а таксама вывучаюць гістарычныя і культурныя помнікі.

Адным з помнікаў, на месцы якога і праходзіць практыка студэнтаў, з’яўляецца помнік “Кавальцы-І”. Ён знаходзіцца непадалёку ад Гродна на месцы ўпадзення ракі Горніца ў Нёман, на тэрыторыі Капцёўскага сельскага Савета Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці.

DMCA