самит Беларусь

Вітольд Ашурак: Упэўнены, што цягам 2021 года я апынуся на волі

Вітольд Ашурак, якога 18 студзеня ў Лідскім раённым судзе асудзілі на 5 гадоў калоніі агульнага рэжыму, у чарговым лісце да сяброў піша, як успрымае свой прысуд і каму выгадна зацягваць час перамен у Беларусі.Ліст друкуе «Новы час».Прысуд у 5 гадоў зняволення не стаў для яго нечаканым, піша Вітольд, «таму што мы добра ведаем нашых ворагаў.

Ім не трэба мець грамадзянскую супольнасць у краіне — занадта шмат клопату і заўжды ёсць рызыка страціць стратэгічную ініцыятыву».Аднак, зазначае Вітольд, яны яе ўжо страцілі.«Усе іх дзеянні — спрэс рэфлексіі.

DMCA