культура Фестиваль новости регионов

Ужо пяты! У мінулыя выхадныя сяброў у Дзятлава запрасіў “Зецельскі фэст”

Раённае штогадовае свята – фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” – сёлета праходзіць пяты раз, распавядае "Перамога".

Праект стаў папулярным як у сем’яў-удзельніц, так і ў гледачоў нашага раёна. На плошчы райцэнтра фестываль зноў сабраў гараджан і гасцей, якія цэняць сямейныя каштоўнасці, захоўваюць традыцыі сваёй сям’і, робяць добрыя справы на карысць малой радзімы і прадаўжаюць сябе ў дзецях і ўнуках. “На свята!” – такой танцавальнай кампазіцыяй далучыцца да ўрачыстасці “Зецельскага фэсту” прысутных запрасіў танцавальны калектыў “Сунічкі”.

DMCA