парад самит

У Кіеве беларусы і ўкраінцы выйшлі на ланцуг салідарнасьці

«Радыё Свабода».На Майдан Незалежнасьці прыйшлі каля паўсотні чалавек. Да грамадзян Беларусі, якія жывуць ва Ўкраіне, далучыліся і прадстаўнікі палітычных арганізацый — Народнага Руху Ўкраіны, усеўкраінскага аб’яднаньня «Свабода», добраахвотніцкага руху «АЎН», руху салідарнасьці «Разам».

Ужо традыцыйна на акцыю выйшлі пад бел-чырвона-белымі і дзяржаўнымі ўкраінскімі сьцягамі.Акцыя пачалася з хады да помніка Міхасю Жызьнеўскаму, які загінуў у часе акцый пратэсту ў 2014 годзе.

DMCA