Белоруссия Гомель Беларусь Белоруссия Гомель

У Гомелi стартуе літаратурны конкурс к 880-годдзю горада

Арганізатары конкурсу “Табе спяваю, родны Гомель, славуты, старажытны, дарагі!” – філалагічны факультэт УА “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны» пры падтрымцы газеты «Гомельскія ведамасці». Мэта правядзення – папулярызацыя ведаў аб культурна-гістарычнай спадчыне горада Гомеля, выхаванне любові да гэтага кутка роднай зямлі і павагі да яго жыхароў.

Конкурс праходзіць для ўсіх аматараў мастацкай творчасці, мовы– беларуская і руская. Прымаюцца: а) лірычныя творы (аб’ём не болей за 1500 знакаў з прабеламі); б) празаічныя творы (эсэ, нарыс, нататка, апавяданне (не болей за 2500 знакаў з прабеламі)).

DMCA