закон самит Беларусь

Суддзя, якi звольніўся ў знак пратэсту: Я не хацеў разглядаць палiтычныя справы

Аляксей Пацко з Пінска вырашыў пакінуць пасаду. Ён не хавае — прычынай сталі жнівеньскія падзеі ў краіне, піша «Наша Ніва».«Я сапраўды напісаў заяву, — пацвердзіў Аляксей Пацко. — Прыняў такое рашэнне яшчэ да выбараў — 6 жніўня.

Прычынай стала палітычная абстаноўка ў краіне, тое, што адбываецца зараз. У тым ліку я не хацеў разглядаць справы па артыкулу 23.34».Ён тлумачыць: суды падзеленыя на дзве калегіі, грамадзянскія справы і адміністратыўныя\крымінальныя.

DMCA