Белоруссия самит Беларусь Белоруссия

Сёння дзень памяці Янкі Купалы

Янка Купала. Існуе тры версіі — няшчасны выпадак, самагубства, забойства. На смерць Купалы піша ў «Фэйсбуку» Ганна Севярынец:- Вечар таго дня, калі загінуў Купала — 28 чэрвеня — шматкроць і ў дэталях апісаны і мемуарыстамі, і даследчыкамі, і следчымі, з максімальнымі падрабязнасцямі, інтэрпрэтацыямі, пытаннямі, рэканструкцыямі, і ўсё адно так і няясна, што ж тады адбылося ў тым маскоўскім гатэлі.

Дакументы, якія нам нешта патлумачаць, яшчэ не знойдзеныя альбо доступ да іх абмежаваны. Самы, бадай, страшны дакумент, датычны смерці Купалы, я бачыла ў архіве Пятра Глебкі.

DMCA