Белоруссия культура президент награды новости гродно Власть Белоруссия

Прадстаўнікі Гродзеншчыны ўдастоены дзяржаўных узнагарод

Ордэны, медалі і ганаровыя званні  ім прысуджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смеласць i рашучасць, праяўленыя пры выратаванні людзей у час пажару, заслугі ў воінскай службе i ахове дзяржаўнай граніцы, значны асабісты ўклад у забеспячэнне законнасці i ўмацаванне правапарадку, развіццё будаўнічай галіны, грамадзянскай авіяцыі, дарожнай гаспадаркі, рэальнага сектара эканомікі i знешнеэканамічных сувязей, удасканальванне банкаўскай i падатковай сістэм, заканадаўства ў галіне кіравання дзяржаўнай маёмасцю, выдатныя дасягненні ў сферы адукацыі, аховы здароўя, навукі, культуры i мастацтва.

Сярод узнагароджаных – прадстаўнікі Гродзеншчыны.Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны:Іван Якімавіч Міско, мастак-скульптар, член грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”. Медалём за “За адзнаку ў воінскай службе” ўзнагароджаны:Віктар Іванавіч Дзюрдзь, старшы тэхнік – начальнік аддзялення інжынерна-дарожнай групы цэнтра інжынернага забеспячэння 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, старшы прапаршчык; Аляксандр Аляксандравіч Ільенка, начальнік аддзела планавання i службы войскаў 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, падпалкоўнік; Валерый Антонавіч Пазднякоў, памочнік  начальніка пагранічнага атрада – начальнік аддзялення пагранпрадстаўнічай дзейнасці i міжнароднага супрацоўніцтва 18-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, падпалкоўнік. Медалём “За адзнаку ў ахове дзяржаўнай граніцы” ўзнагароджаны:Алег Уладзіміравіч Давыдзік, начальнік аддзела камплектавання i ўліку асабовага складу 16-й пагранічнай групы пагранічнай службы, падпалкоўнік; Раман Іванавіч Куель, старшы тэхнік пагранічнай заставы 18-га пагранічнага атрада пагранічнай службы, старшы прапаршчык;.

DMCA