Белоруссия самит Беларусь Белоруссия

Рада БНР узнагародзіла мэдалём ордэну «Пагоні» Паліну Шарэнда-Панасюк, Эдуарда Лобава і шэраг выбітных беларусаў.

абвясьціла пра ўзнагароджаньне Мэдалём Ордэну «Пагоні» шэрагу беларусаў.«Мы зноў хочам адзначыць тых беларусаў, хто ў цяперашні складаны час плаціць найвышэйшую цану за свабоду і незалежнасьць нашае Бацькаўшчыны», — заявіла Івонка Сурвіла.Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла пра ўзнагароджаньні Мэдалём Ордэну «Пагоні» 11 цяперашніх і былых палітычных вязьняў, 5 беларускіх байцоў, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне, а таксама айцішніка Андрэя Зэльцара, які загінуў у 2021 годзе пры перастрэлцы ў сваёй кватэры, куды ўварваліся сілавікі.Старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла падпісала дэкрэт аб узнагароджаньні наступных асобаў.Палітычныя вязьні:Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова — журналісткі тэлеканалу «Белсат», асуджаныя за стрым з пратэстаў 2020 году.

Дарʼя Чульцова — адзіная сярод узнагароджаных палітвязьняў, хто цяпер знаходзіцца на волі.Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Гундар — асуджаныя за «тэрарызм» (Аўтуховіч — на 25 гадоў зьняволеньня, інвалід Гундар — на 18 гадоў).Дзяніс Івашын — журналіст-рассьледвальнік.Уладзімер Лабковіч, Валянцін Стэфановіч — супрацоўнікі праваабарончага цэнтру «Вясна», паплечнікі праваабаронцы Алеся Бяляцкага.Ігар Лосік — блогер, супрацоўнік «Радыё Свабода».Дарʼя Лосік — ягоная жонка, якая самаахвярна змагалася за ягонае вызваленьне, пакуль сама не апынулася за кратамі за інтэрвію пра мужа тэлеканалу «Белсат».Эдуард Пальчыс — блогер, адзін з арганізатараў сьвяткаваньня стагодзьдзя БНР у 2018 годзе.Паліна Шарэнда-Панасюк — актывістка грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», асуджаная за супраціў падчас незаконнага ператрусу ў яе хаце.Пасьмяротна ўзнагароджаныя:Аляксей Аўдзеенка — у мінулым баец тактычнай групы «Беларусь», загінуў у сьнежні 2022 году на Бахмуцкім кірункуЭдуард Лобаў — былы.

DMCA